На базе аэрапорта Магілёў прайшлі комплексныя вучэнні па адпрацоўцы пазаштатных сітуацый

22 мая 2015

Экстранная пасадка самалёта з пасажырамі на борце. Пасля прызямлення ратавальнікі зрабілі дэблакіроўку пацярпелых і аказалі ім першую медыцынскую дапамогу. Актуальнасць вучэнняў абумоўленая і турыстычным сезонам, які пачынаецца, калі паветраны транспарт становіцца адным з самых папулярных. Акрамя таго, рэгіянальны аэрапорт адкрывае чартарныя рэйсы за мяжу для магілёўскіх турыстаў.

Адзначым, за ўвесь час працы аэрапорта не зарэгістравана ніводнага надзвычайнага здарэння.