На банкі БНа банкі Беларусі новых кібератак не было

22 ноября 2016

Гэта нашаму Агенцтву паведамілі ў МУС. Нагадаем, сёння ноччу сусветныя інфармагенцтвы паведамілі аб узломах банкаўскіх сістэм у дзесяці краінах. У спісе былі Арменія, Кыргызстан, Грузія, Малдова, Румынія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Іспанія і... Беларусь. Паводле апошняй інфармацыі, гэта не пацвердзілася. Аднак раней быў падобны вопыт у свеце, калі кіберзлачынцы пры дапамозе спецыяльных праграм прымушалі банкаматы выдаваць наяўныя грошы.