На АрМІ-2022 зарэгістраваліся 270 каманд - беларусы ў іх ліку

28 июля 2022
Гатовыя прадставіць нашу краіну на годным узроўні! Беларускія вайскоўцы завяршаюць падрыхтоўку да Армейскіх міжнародных гульняў. На мінулым тыдні прайшлі кантрольныя заняткі. Узровень майстэрства ўдзельнікаў - а кожны прайшоў сур'ёзны адбор - ацанілі начальнік Генштаба Узброеных сіл і міністр абароны падчас наведвання 174-га навучальнага палігона ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА. Кіраўніку ваеннага ведамства прадэманстравалі трэніроўку каманды, якая прадставіць Беларусь на конкурсе "Танкавы біятлон". Дарэчы, усяго на гульні зарэгістраваліся больш як 270 каманд з 37 дзяржаў. Спаборніцтвы прыме і наша краіна: праходзіць яны будуць у Брэсце, Слуцку і ў сталіцы.