На 85-м годзе жыцця не стала выбітнага савецкага паэта Яўгена Еўтушэнкі

1 апреля 2017

Сумная навіна прыйшла са Злучаных Штатаў. Там на 85-м годзе жыцця не стала выбітнага савецкага і расійскага паэта Яўгена Еўтушэнкі. Празаік, рэжысёр, сцэнарыст, публіцыст і акцёр, аўтар больш чым 150 кніг, перакладзеных на шматлікія мовы. У 1963-м годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію.

У маі 2015-га паэт наведаў мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага ў Мінску і сустрэўся з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Яўгена Еўтушэнку пахаваюць у пісьменніцкім пасёлку Перадзелкіна побач з Барысам Пастернакам. Спачуванне родным і блізкім паэта выказаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.