На $20 млрд выпускаюць імпартазамяшчальную прадукцыю беларускія вытворцы

17 февраля 2020
Ад дэкаратыўнай касметыкі да металаканструцый. Больш за тысячу таварных пазіцый выпускаюць беларускія вытворцы па праграме імпартазамяшчэння. Яна дзейнічае ў краіне ўжо шмат гадоў. І за гэты час беларусы навучыліся вырабляць не проста аналагі імпартных тавараў, а якасную прадукцыю, запатрабаваную за мяжой. На экспарт ідзе 50 %. 

Аднак ёсць яшчэ незанятыя нішы - а па сутнасці, дзіркі, праз якія з краіны выцякае валюта. Імпартазамяшчэнне - галоўная задача беларускіх вытворцаў, - неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт. Як выконваецца даручэнне Кіраўніка дзяржавы?

Прыклады паспяховых бізнес-праектаў, ідэі для новых вытворчасцяў і адказ на пытанне, чаму беларусы сталі менш купляць беларускага - у чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта. Імпартазамяшчэнне". Глядзіце ў сераду пасля "Панарамы".