Н. Качанава правяла прамую тэлефонную лінію - узнімаліся пытанні сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя, адукацыі і будаўніцтва жылля

27 октября 2021

Зараз шмат гаворым пра каранавірус. Яно і зразумела - гэта пытанне чалавечага жыцця і здароўя. І ўсё ж без увагі не застаюцца і іншыя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы.

Сваю эфектыўнасць у гэтым кірунку паказвае праца прамых тэлефонных ліній і практыка асабістых прыёмаў грамадзян. Дарэчы, у Савет Рэспублікі ўжо менш паступае зваротаў, якія датычацца сферы ЖКГ. Гэта агучыла журналістам па выніках прамой тэлефоннай лініі старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава. Гэтым разам на сувязі былі не толькі жыхары Мінска, звароты гучалі з Оршы, Баранавіч, Віцебска і Гомеля. Узнімалі пытанні сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя, адукацыі і будаўніцтва жылля.

Што ўдалося вырашыць аператыўна - раскажа Юлія Рубцова (відэа).