МУС: За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах 12 кастрычніка затрыманы 186 чалавек

13 октября 2020

Паводле апошніх даных, за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманы 186 чалавек. Зафіксаваныя 22 пратэстныя акцыі. Найбольшая колькасць удзельнікаў - у Мінску, каля тысячы чалавек. Па краіне не больш як 1,5 тысячы ўдзельнікаў. Супрацоўнікі міліцыі ў мэтах спынення супрацьпраўных дзеянняў і аднаўлення дарожнага руху, у прыватнасці ў Мінску, былі вымушаныя выкарыстаць слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты - заявілі ў МУС.