У Мінску стартуе міжнародны фестваль Уладзімір Співакоў запрашае

18 февраля 2014

Сёння ў Мінску стартуе III Міжнародны фестываль Уладзімір Співакоў запрашае. З адкрыццём форуму ўдзельнікаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На сцэну Палаца Рэспублікі сёння выйдуць два мэтры сімфанічнага мастацтва і вакальнага - Уладзімір Співакоў і Дзмітрый Хварастоўскі - вядучыя майстры сусветнага ўзроўню і маштабу. Геаграфія форуму пастаянна пашыраецца. Сёлета акрамя Мінска, Гомеля і Магілёва на фестывальнай карце з'явіўся Віцебск.


У выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага прагучаць кампазіцыі Рыхарда Вагнера, Антона Рубінштэйна, Джузепэ Вердзі. А наперадзе восем канцэртаў форуму. Гадзіна Баха і Гадзіна Чапліна. Зоркі сусветнага балета выступяць у гала-канцэрце, а ўрачыстае закрыццё пройдзе ў Белдзяржфілармоніі з удзелам зорак опернай расійскай сцэны.