Музей-сядзіба "Дзяржынава" - у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі

15 апреля 2021

Сёння  Міжнародны дзень культуры. У Беларусі ў спіс найбольш каштоўных помнікаў уключаны амаль 5,5 тысяч аб'ектаў. Сярод іх і мемарыяльны комплекс "Дзяржынава", які знаходзіцца на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна і ўяўляе сабой радавую сядзібу знакамітага дзяржаўнага дзеяча савецкай эпохі Фелікса Дзяржынскага. У красавіку ўстанова адзначае 15-годдзе з дня набыцця статуса "музей-сядзіба" і ўключэння ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Радавая сядзіба Дзяржынскіх вядзе свой пачатак з 18 стагоддзя. У доме-музеі сядзібы 6 залаў з сотнямі экспанатаў. Кожны расказвае пра гісторыю сям'і Дзяржынскіх. Асобная калекцыя - сувеніры і падарункі музею ў гонар знакамітага ўраджэнца Дзяржынава.