Музей "Памяць і час" напярэдадні Дня народнага адзінства адкрыўся ў сталічнай гімназіі № 38

17 сентября 2023

Захаванне гістарычнай памяці - аснова нашай будучыні. Музей "Памяць і час"  напярэдадні Дня народнага адзінства  адкрыўся ў сталічнай гімназіі № 38. Ён налічвае паўтары сотні экспанатаў, якія распавядаюць пра часы Вялікай Айчыннай вайны, генацыд беларускага народа і, вядома, пра ваенную славу нашай краіны. Тэматычныя стэнды, фатаграфіі, фрагменты зброі, прадметаў побыту на фронце і ў партызанскіх атрадах -  у кожнага свая гісторыя. У мерапрыемстве прынялі ўдзел  школьнікі, настаўнікі, а таксама ганаровыя госці. Яны падзяліліся асабістымі аповедамі аб гераічных продках.

Яшчэ адзін падарунак, з якім 38-я сталічная гімназія сустракае Дзень народнага адзінства - прысваенне навучальнай установе імя героя-падпольшчыка Мікалая Шугаева. Мемарыяльную дошку адкрылі напярэдадні.