Музей агню падрыхтаваў відэаэкскурсіі

20 мая 2020
Даведацца аб гісторыі пажарнай службы і ўбачыць экіпіроўку ратавальнікаў можна анлайн. Музей агню пачаў відэаэкскурсіі. Віртуальныя наведвальнікі ўбачаць вуліцу Пажарную, пазнаёмяцца з формай і атрыбутыкай ратавальнікаў розных стагоддзяў. Сам музей знаходзіцца ў будынку Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. А ўсе экскурсіі звычайна пачынаюцца з цэнтральнай дыярамы. Яна імітуе пажар, які здарыўся ў сталіцы ў 1881 годзе. Зараз даступны адзін відэатур, але ў хуткім часе з'явіцца яшчэ некалькі серый.