Мотапрабег да 75-годдзя Вялікай Перамогі

20 сентября 2020
Больш як 120 байкераў з Беларусі і Расіі сёння ў Мінску  завяршаюць маштабную міжнародную акцыю да 75-годдзя Вялікай Перамогі. З мая месяца (са старту мотапрабегу) памяць загінуўшых ужо ўшанавалі ў Маскве, Мурманску, Ржэве, Санкт-Пецярбургу, Вялікім Ноўгарадзе, Валгаградзе і Брэсце. У мінулым больш як 10 тысяч кіламетраў. Сёння каманда байкераў праехала па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці і накіравалася да мемарыяльнага комплексу.

Курган Славы - месца, дзе была разбітая 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў  групы арміі "Цэнтр". 70-метровы рукатворны мемарыял стаў месцам усенароднай памяці і сімвалам вызвалення Беларусі. 

Удзельнікі мотапрабегу ў памяць загінуўшых усклалі кветкі да мемарыяла і заклалі капсулу з зямлёй з пасланнем спадчыннікам Вялікай Перамогі. Дарэчы, у кожным з гарадоў  байкеры збіралі зямлю, якую ў 40-х адстойвалі нашы дзяды і прадзяды.  Яна будзе закладзена ў аснову мемарыяла "Героям-матацыклістам" у Маскве.