Ашуканцы атакуюць збеглых ашуканцаў. У Сетку злілі базу звестак экстрэмісцкага аб'яднання "Сумленныя людзі"

18 февраля 2024

Зазірнём у палітычнае залюстроўе. Там, у асяроддзі збеглых, па традыцыі пануюць хаос і бардак. Гэтым разам у Сетку злілі базу звестак экстрэмісцкага аб'яднання "Сумленныя людзі". І зараз абсалютна любы (ашуканцы, напрыклад) можа скарыстацца асабістымі звесткамі гэтых нібыта сумленных назіральнікаў за выбарамі. Хоць завадатары аб'яднання ніколі нават не папярэджвалі пра тое, што ў іх ёсць такая база звестак. І наогул кажуць, маўляў, у Сетцы гуляе база ЦВК.

Але нашы калегі патэлефанавалі людзям з гэтага спісу, іх рэакцыя перасягнула ўсе чаканні. Далей больш. Нам у рукі трапіў аўдыязапіс размовы кіраўніка экстрэмісцкай ініцыятывы "Сумленныя людзі" Алены Жываглод з польскім продажным рэсурсам. Гэтыя падрабязнасці здзіўляюць абыякавасцю да лёсу сваіх прыхільнікаў. Падрабязнасці ў журналісцкім расследаванні Марыі Пятрашкі (відэа).




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя