Мінскае "Дынама" на выездзе згуляе з аднаклубнікамі з Рыгі

11 февраля 2020
Мінскае "Дынама" ў матчы аўтсайдараў на захадзе рэгулярнага чэмпіянату КХЛ на выездзе згуляе з аднаклубнікамі з Рыгі. Абедзве каманды страцілі шанцы на плэй-оф і спрачаюцца хіба што за магчымасць не застацца на апошнім месцы не толькі ў сваёй канферэнцыі, але і ва ўсім турніры. Ці атрымаецца "зубрам" спыніць сваю чатырохматчавую серыю з паражэнняў? Прамая трансляцыя паядынку пачнецца на "Беларусь 5" у 20:20.