Магутнасць рэактарнай устаноўкі другога энергаблока БелАЭС павысілі да 50 %

19 мая 2023

Час паказаў, што будаўніцтва БелАЭС у Беларусі было вывераным рашэннем. Гэта істотны плюс для эканомікі краіны, а таксама гарант энергабяспекі.

Беларуская атамная электрастанцыя з'яўляецца самым перадавым ядзерным аб'ектам, нічога падобнага ў Еўропе няма, заяўляе кіраўніцтва Расатама. На поўную магутнасць БелАЭС запрацуе ўжо к канцу года.

А сёння магутнасць рэактарнай устаноўкі другога энергаблока павысілі да 50 %. І гэта пачатак фінішнай прамой. Святлана Лук’янюк аб развіцці мірнага атама (відэа).