Маразы ўзмоцняцца ў пачатку наступнага тыдня

4 декабря 2020

Зіма ідзе ўпэўненымі крокамі. Маразы ўзмоцняцца ў пачатку наступнага тыдня. Халаднець пачне з выхадных. Ноччу ў суботу кароткачасовы дождж, днём без ападкаў. Тэмпература паветра ад 0 да плюс 2. Вецер парывісты. У нядзелю ападкаў не чакаецца, на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём ад 0 да мінус 4, ноччу халадней. Працоўны тыдзень пачнецца з пераменлівага надвор'я - днём ад 1 да 6 градусаў цяпла, ноччу да мінус 6. Адчуванне холаду будзе ўзмацняць парывісты вецер. У сярэдзіне тыдня захаваецца зімовы характар надвор'я.