Аранжавы ўзровень небяспекі: маразы, завея і снег

1 марта 2018

Менавіта такі характар праявіла надвор'е ў першы дзень вясны і ўскладніла жыццё аўтамабілістам. Па стане на 6 вечара – заторы ў Мінску дасягнулі максімуму - 10 балаў, а да гэтай гадзіны ўзровень загружанасці дарог упаў да дзевяці. Гэта інфармацыя сэрвісу "Яндэкс пробкі". Павялічылася і колькасць дробных ДТЗ. Дарожная міліцыя просіць вадзіцеляў захоўваць хуткасны рэжым. А таксама прытрымлівацца правіл паркоўкі і не пакідаць машыны ўздоўж праезнай часткі - гэта можа перашкодзіць працы снегапрыбіральнай тэхнікі.

Тым не менш, мае калегі, якія ў гэтыя хвіліны вяртаюцца з працы дахаты, канстатуюць: у горадзе сітуацыя складаная. Яўген Перлін на сувязі са студыяй (прамое ўключэнне).