Марознае і снежнае надвор'е захаваецца ў першыя вясновыя выхадныя

2 марта 2018

Напярэдадні моцны снегапад справакаваў у Беларусі вялікія заторы і рост ДТЗ.

Так з-за складаных умоў надвор’я ў Лепельскім раёне фура сутыкнулася з легкавой машынай, пасажырка якой загінула.

А ў Бабруйску аўтобус, спрабуючы пазбегнуць наезду на пешахода, урэзаўся ў дрэва. Яно траўміравала жанчыну, якая паспела перасекчы праезную частку.

А на трасе Мінск - Слуцк вайскоўцы дапамаглі пасажырам аўтобуса, які заглух. У машыне замерзла дызельнае паліва, і 48 працаўнікоў будаўнічай арганізацыі больш за дзве гадзіны вымушаныя былі прастаяць на вуліцы. Вайскоўцы перавезлі змёрзлых у воінскую часць, дзе адагрэлі і накармілі.

Сёння галалёдзіца месцамі захаваецца. Днём тэмпература будзе да 7 марозу. У суботу па паўднёвым захадзе Беларусі пацяплее, а ў пачатку наступнага тыдня чакаецца і да плюс трох.