Марозная "Эрыка" нясе ў Беларусь анамальныя халады

7 февраля 2017

У Беларусі зноў халадае. Ужо сёння днём тэмпература апусціцца да мінус 12-18, уначы чакаецца да 20-ці ніжэй за нуль. Такія наступствы антыцыклона "Эрыка". Дадатковае адчуванне холаду створыць моцны вецер, і адчувацца будзе яшчэ на 7 градусаў марозней. На асобных дарогах - моцная галалёдзіца. А заўтра слупкі тэрмометраў апусцяцца намнога ніжэй за кліматычную норму. Начныя пікі будзе дасягаць 28-мі градусаў марозу. Такое надвор'е пратрымаецца да выхадных. Больш за тое, у найбліжэйшыя дні ёсць вялікая імавернасць з'яўлення цікавых аптычных з'яў - гало, лжывыя сонцы, пурпурныя захады сонца і светлавыя слупы.