На захадзе Канады з-за дрэннай бачнасці некалькі аэрапортаў адмянілі авіярэйсы

21 августа 2018
Дым ад лясных пажараў перашкаджае і працы пажарных. У Брытанскай Калумбіі зафіксавана звыш 560 узгаранняў. Свае дамы пакінулі каля 3 тысяч чалавек. У большасці выпадкаў прычына ўзнікнення агню - маланкі. Улады рэгіёна ўжо патрацілі на барацьбу са стыхіяй 185 мільёнаў долараў.