Маніторынг па ахове працы падчас вясенніх палявых работ стартаваў у Беларусі

13 марта 2019

Грамадскія праверкі будуць праводзіцца на працягу месяца. За гэты час інспектары плануюць пабываць ва ўсіх гаспадарках рэгіёна. Яны пракантралююць забеспячэнне аграрыяў гарачым харчаваннем, абуладкаванне рабочых месцаў. Таксама правераць дзяржтэхагляд машын і агрэгатаў.

Асаблівую ўвагу падчас рэйдаў нададуць забеспячэнню медыцынскіх аглядаў механізатараў і вадзіцеляў.