Каранавірус у свеце набірае абароты

13 октября 2021

Чацвёртая хваля каранавіруса асабліва ўдарыла па краінах, дзе не прышчэплена значная частка насельніцтва. Антырэкорды абнавіла Румынія. За суткі там плюс 17 тысяч новых выпадкаў каранавіруса. Памерлі 442 пацыенты.

Расія

Абноўлены сутачны рэкорд смяротнасці ў Расіі - 984 смяротныя зыходы. Дарэчы, больш як 70 працэнтаў шпіталізацый у Расіі прыпадае на тых, хто не прайшоў вакцынацыю.

Украіна

Вельмі цяжкая сітуацыя ва Украіне - улады ўзмацняюць меры - "чырвоныя зоны", датэрміновыя канікулы і ўзмацненне патрабаванняў па вакцынацыі. Эксперты папярэджваюць - калі сітуацыя працягне пагаршацца, краіна можа зноў абвясціць лакдаўн.

Італія

Жыхары Заходняй Еўропы, якія стаміліся ад пастаянных абмежаваняў, ідуць на крайнія меры. Напярэдадні ў Рыме прайшлі маршы за адмену пашпартоў вакцынацыі. Яны перараслі ў супрацьстаянне з паліцыяй і беспарадкі.

ЗША

У ЗША з-за прымусовай вакцынацыі бастуюць пілоты і экіпажы авіякампаніі Southwest Airline. За 3 дні ўжо адмянілі больш як 3 тысячы рэйсаў.

Францыя

Выйшлі на вуліцы і кавід-дысідэнты ў Парыжы. Праўда, паліцэйскія настойліва нагадалі, што за адсутнасць прышчэпкі пагражае штраф да паўтары тысячы еўра.