Моладзевы форум "ТЭМП" вырашана зрабіць штогадовым

24 июля 2015

Маштабны моладзевы форум "ТЭМП" вырашана зрабіць штогадовым. Пра гэта сёння стала вядома падчас падвядзення вынікаў пяцідзённага праекта ў яго штабе - на спартыўна-аздараўленчай базе недалёка ад Мінска.  Тут жа сёння маладыя людзі змаглі пагутарыць з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў. Максімальна шчыры і адкрыты дыялог доўжыўся некалькі гадзін. Ад абароны правоў і інтарэсаў работнікаў да сумесных праектаў - Міхаіл Орда адказаў на дзясяткі пытанняў беларусаў і замежных гасцей форуму. Тут жа ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу на лепшы лагатып моладзевага савета прафсаюзаў нашай краіны. Практычна фінальным акордам пяцідзённага форуму стаў дзень экалогіі і прыроды, кожны тэмпавец выпусціў у Пятровіцкае вадасховішча карпа. Усяго каля 100 рыб.