Мокры снег, замаразкі і да +13°C . Беларусаў чакае кантрасны тыдзень

18 марта 2024

Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў пачатку гэтага тыдня. Бліжэй да стабільнага плюса, але пакуль з начнымі замаразкамі.

Заўтра на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі: дождж, а месцамі і мокры снег. Уначы і раніцай у некаторых раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Дзённая тэмпература паветра - да плюс 9 па поўдні. А ўначы слупкі тэрмометраў у паўночных раёнах апусцяцца да мінус 2.

Сухое і яснае надвор'е ўсталюецца да пятніцы. Сярэдні тэмпературны фон па краіне вырасце. У выхадныя чакаецца да +13.