Магілёў прымае XXIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2021"

26 октября 2021

Каму дастанецца Гран-пры - "Хрустальны аловак", стане вядома найбліжэйшымі днямі. Магілёў прымае міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка". На гэты раз ацэньваюцца 180 работ з 28 краін, у тым ліку з Кітая, Паўночнай Македоніі і Егіпта. Як і раней, журы працавала па ўсім свеце дыстанцыйна. Конкурсныя паказы стартавалі ў кінатэатрах горада. 

Праграма фестывалю напоўнена і майстар-класамі ад стваральнікаў мультфільмаў, а таксама выставамі дзіцячай творчасці.