Магілёў прымае патрыятычны аўтамарш "Дарогамі сібірскай славы. Краснаярск - Брэст - 2021"

17 июня 2021

Патрыятычны аўтамарш "Дарогамі сібірскай славы. Краснаярск - Брэст - 2021" прымае Магілёў. 

У праграме  наведванне памятных месцаў, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай і гераічнай абаронай тады адной вялікай арміі. Госці з Расіі правялі флэшмоб ля мемарыяла "Лагер смерці" па праспекце Шміта, разгарнуўшы копію сцяга Перамогі, якое развявалася над рэйхстагам. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых герояў.