Мабільны каток "Чыжоўка" адкрыўся ў Мінску

18 января 2021
Самы вялікі мабільны каток "Чыжоўка" адкрыўся ў Мінску. Лядовая арэна пад адкрытым небам зможа змясціць больш за 200 чалавек. Плошча поля 4 тысячы квадратаў. Першымі ледзяное пакрыццё апрабавалі аматарскія і прафесійныя хакейныя каманды. На працягу зімовага сезона на арэне пройдуць спартыўныя спаборніцтвы і трэніроўкі.
Калі зіма цёплая (з плюсавай тэмпературай паветра), мабільны каток "Чыжоўка" ператвараецца ў пляцоўку для картынгу. Зараз жа, падчас маразоў, лёд на адкрытай пляцоўцы заліваецца з дапамогай спецыяльнага абсталявання.
Для аматараў катання на каньках  ледзяная пляцоўка ў Заводскім раёне будзе працаваць у будныя дні з 12 дня да 8 гадзін вечара, у выхадныя  да 22:00. Прадугледжаны льготы для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, а таксама для сямейнага наведвання.