Шматвектарная палітыка навукова-культурнага супрацоўніцтва краін СНД

28 мая 2014

Ад інтэграцыйных працэсаў, маладзёжнай палітыкі, пытанняў экалогіі і лячэння дзіцячых захворванняў да захавання культурнай і архітэктурнай спадчыны краін СНД. Краіны - удзельнікі Садружнасці амаль два дзесяцігоддзі разам праводзць шматвектарную палітыку навукова-культурнага супрацоўніцтва. Беларусь як краіна-старшыня вылучае шэраг ініцыятыў, якія падтрымліваюцца на тэрыторыі ўсіх дзяржаў СНД.


Алена Борматава пра рэалізаваныя праекты.


Кніжны помнік беларускай спадчыны - Полацкае Евангелле. XII стагоддзе. Арыгінал захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу. Як рарытэт трапіў у горад на Няве ў тагачасную Імператарскую бібліятэку, сёння сказаць складана, можна апеляваць толькі версіямі.


Аднак беларусам удалося вярнуць на радзіму старажытны фаліянт дзякуючы сумесным намаганням навукоўцаў дзвюх краін. Сучаснае выданне прэзентавалі адразу ў Мінску і Санкт-Пецярбургу.


Асноўнымі кірункамі культурнай палітыкі Садружнасці Незалежных Дзяржаў з'яўляецца захаванне нацыянальных спадчын, стварэнне сучасных твораў мастацтва і папулярызацыя культур кожнай з краін - удзельнікаў СНД.


Сяргей Лебедзеў, старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД: Праектаў у гуманітарнай сферы ў СНД нямала. Зараз мы з задавальненнем атрымалі запрашэнне з паўднёвай сталіцы Казахстана, Алматы, правесці сёлета ў верасні чарговы форум навуковай і творчай інтэлігенцыі на казахскай зямлі.


Летась своеасаблівы з'езд інтэлектуалаў прымала Беларусь. Як краіна - старшыня СНД прапанавала шэраг ініцыятыў для падтрымання міжнародных праектаў у галіне захавання культурнай, архітэктурнай і прыроднай спадчыны.


Мінск стаў пляцоўкай для акумуляцыі ідэй у навукова-культурным супрацоўніцтве краін - удзельнікаў СНД, сапраўдным цэнтрам інтэграцыі інтэлектуальных рэсурсаў і месцам наладжвання сумесных праектаў.


Адно з рашэнняў навуковай і культурнай эліты краін СНД - на пастаяннай аснове запусціць праект Культурная сталіца Садружнасці, які раней дзейнічаў толькі ў якасці пілотнага. А ў рамках святкавання 70-годдзя Перамогі аб'явіць 2015-ы ў СНД Годам ветэранаў.