Шматкіламетровыя чэргі на ўездзе ў Беларусь могуць выклікаць у Літве сацыяльны крызіс

1 марта 2023

Палітычныя выкрутасы Польшчы і Прыбалтыкі сабе ж у шкоду! Шматкіламетровыя чэргі на ўездзе ў Беларусь могуць выклікаць у Літве  сацыяльны крызіс - упэўнены генсакратар Міжнароднага альянсу транспарту і лагістыкі. Паводле яго словаў, неабходны аператыўны пошук рашэнняў  у сувязі з рэзкім паніжэннем прапускной здольнасці транспарту на ўсходняй мяжы Еўрасаюза. Цяперашняя крытычная сітуацыя на ўездзе ў нашу краіну звязаная з тым, што Польшча зачыніла свае пункты пропуску грузавікоў, пакінуўшы ў працы  толькі адзін. Сумарна на літоўска-беларускай мяжы, дзе працуюць чатыры КПП для фур, па сітуацыі на аўторак знаходзілася больш як 1100 цяжкагрузаў.