Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёве

23 марта 2016

Напярэдадні ў цэнтры горада на галоўным перакрыжаванні сутыкнуліся маршрутнае таксі і легкавы аўтамабіль. Ад удару маршрутка, у якой знаходзіліся пасажыры, перавярнулася. 6 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогау. У аднаго з пасажыраў сур'ёзныя траўмы, у тым ліку пералом. Вадзіцель легкавога аўтамабіля не пацярпеў. Усе акалічнасці здарэння вывучае ДАІ.

Зараз ДАІ займаецца пошукам відавочцаў здарэння, вывучаюцца запісы з відэарэгістратараў машын, якія праязджалі міма.