Мітрапаліт Павел у праекце “Буйным планам”

19 июня 2015

Сёння на "Беларусь 1" новы выпуск праграмы "Буйным планам".

Гэтым разам госцем аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Мітрапаліт Павел. Ён вучыўся ў школе, служыў у арміі, працаваў шафёрам. Яго біяграфія складалася як у звычайнага савецкага чалавека, але ён прысвяціў сябе Богу. Што значыць быць духоўным пастырам у эру Інтэрнэту?

Пра сваё служэнне ў Беларусі і адносіны з Мітрапалітам Філарэтам. “Буйным планам” - Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Сёння пасля “Панарамы”.