Мітынг-рэквіем у памяць аб вязнях канцлагераў прайшоў у Трасцянцы

9 апреля 2021
Атрымліваецца, што мы з вамі з'яўляемся непасрэднымі ўдзельнікамі - сааўтарамі напісання старонак нашай новай гісторыі. Важна не зрабіць памылак.

Трэба падыходзіць абдумана і ўзважана, абапіраючыся на наша гістарычнае мінулае, захоўваючы генетычную прыналежнасць. Калі хочаце "беларускі код", які ўтрымоўвае "абавязак і памяць". Гістарычны абавязак і гістарычную памяць. І як пацверджанне таму - мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які прайшоў сёння ў Трасцянцы.

Ля мемарыяла "Брама памяці" сабраліся тыя, хто прайшоў жахі вайны і фашысцкіх лагераў 

Гэта асаблівае месца памяці. Толькі паводле афіцыйных звестак са зверскай жорсткасцю там былі забітыя больш чым 206 000 чалавек. І сёння ля мемарыяла "Брама памяці" сабраліся тыя, хто прайшоў жахі вайны і фашысцкіх лагераў. Сваёй гісторыяй і болем яны падзяліліся з маладым пакаленнем, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, з неабыякавымі жыхарамі Мінска. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, усклалі кветкі.

Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў ва ўсім свеце штогод адзначаецца 11 красавіка

Дата звязана з вырашальнай падзеяй 1945 года - інтэрнацыянальным паўстаннем зняволеных, калі вызвалілі лагер смерці Бухенвальд. Усяго ж налічвалася больш як  14 000 канцлагераў, турмаў, гета. За гады вайны праз іх прайшлі больш чым 20 мільёнаў чалавек. З іх каля 12 мільёнаў загінулі.