Сусветныя эксперты абмяркоўваюць у Мінску дысплеі будучыні

19 сентября 2019

Дысплейныя тэхналогіі для смартфонаў, тэлевізараў, разумных гадзіннікаў, планшэтаў і акуляраў  віртуальнай рэальнасці абмяркоўваюць у сталічным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Міжнародную канферэнцыю Беларусь прымае ўпершыню. На працягу 5-ці дзён паўтары сотні экспертаў распавядуць аб сучасных і будучых сродках адлюстравання інфармацыі. У беларускую сталіцу прыехалі спікеры з ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Карэі, Францыі, Індыі, Нідэрланд. Больш за ўсё ўдзельнікаў з Кітая. Гэта зразумела, бо краіна - сусветны лідар па вытворчасці дысплеяў.