Міратворчыя вучэнні АДКБ "Непарушнае братэрства" пачаліся сёння ў Беларусі

23 августа 2016

Афіцыйная легенда - падрыхтоўка і вядзенне аперацыі па падтрыманні міру сіламі міратворцаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. АДКБ пяты раз праводзіць міратворчыя вучэнні, у якіх прымаюць удзел вайскоўцы з Беларусі, Арменіі, Кыргызстана, Казахстана, Расіі і Таджыкістана. Усяго больш як 1000 афіцэраў і салдат - міратворцаў з саставу Узброеных Сіл, унутраных войскаў і паліцыі ўсіх шасці краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Плюс да ўсяго больш як 500 адзінак авіяцыйнай, бранетанкавай і аўтамабільнай тэхнікі. Вучэнне пройдзе ў раёне Баранавіч на ваенным палігоне Абуз-Лясноўскім. Задума вялікага вайсковага мерапрыемства прадугледжвае адыход ад звыклых шаблонаў. Міратворцам трэба адпрацаваць шэраг карысных навацый, якія адлюстроўваюць абноўленыя спосабы баявых задач падчас правядзення сучасных комплексных аперацый па падтрыманні міру. Упершыню калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ атрымалі мандат Савета Бяспекі ААН і будуць дзейнічаць у крызісным рэгіёне ва ўзаемадзеянні з місіяй ААН. Дарэчы, на вучэнне запрошаны прадстаўнікі не толькі Сакратарыята Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, але і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.