"Свет, у якім я жыву": фестываль дзіцячага і юнацкага малюнка праходзіць у Лагойску

16 января 2024

Экспазіцыя дзіцячага і юнацкага малюнка - яшчэ адзін крок на шляху да прафесіяналізму. У Лагойску ў мастацкай галерэі Давідовіча праходзіць міжнародная выстава "Свет, у якім я жыву". Праект прымеркаваны да Міжнароднага дня мастака. Больш за 200 работ, прадстаўленыя 20-ю школамі мастацтваў з усёй Беларусі і Наўгародскай вобласці Расіі, радуюць наведвальнікаў экспазіцыяй.

Дзіцяча-юнацкі праект рэалізуецца з 2019 года. Калі летась аб'яднаў мастацкія школы толькі цэнтральнага рэгіёна, то ў гэтым годзе геаграфія выйшла на міжнародны ўзровень. Па выніках выставы-фестывалю будуць вызначаны пераможцы ў розных узроставых катэгорыях.