Міністэрства аховы здароўя ўвяло абмежаванні на продаж настоек

20 декабря 2016

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўвяло абмежаванні на продаж настоек глогу, сардэчніку, календулы, валяр'яны і мурашынага спірту. Зараз іх будуць адпускаць толькі па адным флаконе ў рукі. А ўначы і зусім настойкі прадаваць забаронена. Можна будзе купіць аналагі ў выглядзе таблетак, капсул, мазяў і геляў, якія не ўтрымліваюць спірт.