Мінскую вобласць чакае пахаладанне

12 марта 2015

У бліжэйшыя дні цэнтральны рэгіён будзе знаходзіцца пад уздзеяннем скандынаўскага антыцыклону. Таму надвор’е будзе сырым і ветраным. Заўтра ўначы ад мінус 2 да плюс 4, днём слупок тэрмометра падымецца да 7 вышэй за нуль. У выхадныя дні чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Днём таксама да 7 цяпла. З нядзелі надвор’е палепшыцца.