Мінская вобласць далучылася да міжнароднага патрыятычнага праекта

7 декабря 2023

Пабрацімы-пераможцы! Цэнтральны рэгіён далучыўся да міжнароднага патрыятычнага праекта Асамблеі народаў Еўразіі. Сёння ў Лагойскі раён з прапановай аб двухбаковым супрацоўніцтве прыбыла дэлегацыя з Ленінградскай вобласці Расіі. Так, аграгарадок Камена і пасёлак Шчаглова падпісалі пагадненне аб пабрацімскіх адносінах. Землі двух населеных пунктаў у першую чаргу яднае гераічны летапіс гадоў Вялікай Айчыннай. Гэта месцы подзвігу і мужнасці мірных жыхароў і абаронцаў, якія змагаліся з фашысцкімі захопнікамі.

Сімвалічная сустрэча аб'яднала і юных патрыётаў клуба "Вернасць", які дзейнічае пры мясцовай Каменскай школе. Пасля афіцыйнай часткі дэлегацыі накіраваліся ў Хатынь. У мемарыяльным комплексе госці ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.