Мінская музычная школа мастацтваў № 10 імя Я. Глебава адзначае двайны юбілей

16 сентября 2021

Двайны юбілей адзначае сёлета Мінская дзіцячая музычная школа мастацтваў № 10 імя Яўгена Глебава! Адна з вядучых школ музыкі размясцілася ў самым сэрцы Мінска, у будынку былога манастыра бернардзінак, архітэктурным помніку 17-га стагоддзя.

50 гадоў таму ў 1971 годзе тут, у музычнай школе, якая толькі што адчынілася, навучалі ігры толькі на двух інструментах - фартэпіяна і баяне. Сёння гэта ўжо 24 музычныя інструменты, каля 90 педагогаў, і больш як 900 навучэнцаў. Цымбалы і арфа апошнім часам карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. Сапраўдны гонар школы - гэта знакамітыя вучні па ўсім свеце. Сярод іх 34 стыпендыяты прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

Усе 50 гадоў "ля руля" музычнай установы - нязменны кіраўнік - заслужаны дзеяч культуры Тамара Куніцкая, якая сёння адзначае свой асабісты юбілей!

Наперадзе юбілейныя канцэрты з удзелам педагогаў, навучэнцаў, выпускнікоў, а таксама аркестравых і вакальных калектываў. Візітнай карткай 10-й школы імя Глебава з'яўляецца штогадовы канцэрт "Музыка беларускіх кампазітараў у сэрцах нашых дзяцей", у якім разам з вучнямі школы прымаюць удзел беларускія кампазітары.