"Мінская лыжня - 2023" у Раўбічах рыхтуецца да старту

25 февраля 2023

Зімовае свята для спартыўных і актыўных. У Раубічах сёння пройдзе традыцыйная "Мінская лыжня" - спаборніцтва, якое аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў і прафесій. Усяго ж плануюцца чатыры старты. Без увагі не застануцца і балельшчыкі, бо арганізатары падрыхтавалі для ўсіх гледачоў забаўную праграму. На тэрыторыі спарткомплексу будуць працаваць фудкорты, дзе можна будзе пакаштаваць самыя смачныя бліны. Сёлета "Мінская лыжня" супала яшчэ і з Масленіцай.

Дабрацца да спарткомплексу можна на асабістым аўтатранспарце або скарыстацца спецыяльным аўтобусным маршрутам.