Сакавік павінен парадаваць сонечным і цёплым вясеннім надвор'ем

3 марта 2020
Цяплейшы, чым звычайна. Па прагнозах сіноптыкаў, сакавік павінен парадаваць сонечным і цёплым вясеннім надвор'ем. У першай палове месяца слупкі тэрмометраў будуць паказваць прыкладна на 3 градусы вышэй за норму. І такія паказчыкі за апошнія трыццаць гадоў для нашай краіны з'ява нярэдкая. Увогуле ж для сакавіка днём характэрна  ад 2 да 6 цяпла. Але значных рэкордаў чакаць пакуль не варта - у другой палове месяца  сакавіцкі тэмпературны фон, хутчэй за ўсё, прыйдзе ў норму.