Мінск у прадчуванні сустрэчы Новага года

31 декабря 2021

Мінск у прадчуванні свята! Новы год сталіца сустрэне пад музыку і з размахам. 

Галоўныя гулянні - ля Палаца спорту: на сцэне разгорнецца "Шкатулка жаданняў". Там жа і на Кастрычніцкай плошчы да 4:00 будзе шумець святочны гандаль. Зрэшты, культурную праграму падрыхтаваў кожны раён сталіцы. Сустрэць навагоднюю ноч у фармаце оўпэн-эйр можна будзе больш чым на 20 пляцоўках.