Мінск упрыгожаць 10 тысяч новых дрэў і 50 тысяч кустоў

29 марта 2022

Вясновы апгрэйд вуліц і дваровых тэрыторый. У Мінску - час добраўпарадкавання і азелянення. Акрамя навядзення парадку, у рамках акцыі спецыялісты  Зелянбуда разам з жыхарамі сталіцы актыўна займаюцца пасадкай дэкаратыўных насаджэнняў. У гэтым сезоне Мінск упрыгожаць 10 тысяч новых дрэў і 50 тысяч кустоў. Сярод папулярных ясень, вярба і спірэя. 

У якасці бонусу для гараджан - наданне кронам насаджэнняў арыгінальных форм. Тапіярным мастацтвам - фігурнай стрыжкай - таксама займаюцца спецыялісты Мінскзелянбуда. У ініцыятыве па азеляненні сталіцы можа паўдзельнічаць любы ахвотнік - для гэтага неабходна далучыцца да праекта "Зялёны двор разам".