Мінск стаў больш даступным для людзей, пазбаўленых зроку

10 января 2014

Сёння адбылася выніковая канферэнцыя аб прасторавым арыентаванні для людзей з такімі фізічнымі асаблівасцямі. Удзельнікі абмяркоўвалі праект тактыльна-моўнай навучальнай сістэмы. Інавацыя складаецца са спецыяльнага праграмнага забеспячэння, планшэта з сэнсарнай панэллю і прынтара Брайля. Пры дапамозе дотыку або гуку сістэма дапамагае больш якасна арыентавацца на месцы, распісвае маршрут ад дому да паліклінікі ці месца працы.


Навучальная сістэма распрацоўвалася на працягу года. У перспектывах - зрабіць маршруты да чыгуначнага вакзала.