Мінск поўнасцю гатовы да надыходу халадоў

21 сентября 2017

Адно з самых галоўных пытанняў сярэдзіны восені ўжо амаль вырашана - Мінск поўнасцю гатовы да надыходу халадоў. Да новага ацяпляльнага сезона заменена больш як 40 кіламетраў камунікацый. Спецыялісты ЖКГ уцяпляюць фасады, дахі і пад’езды жылых будынкаў. Як будзе сагравацца сталіца падчас зімовых маразоў, раскажа Ян Пашкевіч.

Паддаць пары ў сцюдзёны дзень такі цеплапункт зможа без падказак майстроў. Спецыяльны вулічны датчык па тэмпературы паветра сам зразумее, што зіма блізка, і адкрые крыніцу цяпла для кожнай кватэры дома.

Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыводзяць у форму і самі дамы, каб яны не страчвалі цяпло. У будынках жа, дзе выкарыстоўваюць газавае ацяпленне, рэабілітацыю праходзіць сістэма вентыляцыі і дымаходы.

Бальніцы, дзіцячыя сады, школы і жылыя дамы - усе цепламагістралі гатовы сагрэць сталіцу ўжо сёння.

Пакрытыя поліўрэтанавай ізаляцыяй трубы не аддадуць і аднаго градуса цяпла, пакуль не даставяць гарачыню ў будынкі. Пакуль жа гэты раён саграваюць часовыя камунікацыі папярэдняй версіі.

Сёлета пад сталіцай лабірынт цепламагістраляў значна абнавіўся - звыш 40 кіламетраў састарэлых жалезных труб замянілі на сучасныя.

Яшчэ адна перавага - вось такая сістэма сігналізацыі.

Але пакуль ледніковы перыяд не пагражае. Па прагнозах сіноптыкаў, ацяпляльны сезон пачнецца не раней за кастрычнік. Пры надыходзе халадоў першымі цяпло атрымаюць сацыяльныя ўстановы, а затым трапічны сезон прыйдзе і ў жылыя дамы.