Мінск можа увайсці ў дваццатку гарадоў з самай вялікай працягласцю веладарожак

21 июля 2014
Мінск да 2015 года можа ўвайсці ў дваццатку гарадоў з самай вялікай працягласцю веладарожак - яна павінна будзе скласці каля 500 кіламетраў. Такім чынам, Мінск абыйдзе не толькі сталіцы СНД, але і некаторыя еўрапейскія гарады: Мадрыд, Прагу, Будапешт і Брусель. Развіццё інфраструктуры станоўча ўплывае і на колькасць веласіпедзістаў. Зараз двухколавым транспартным сродкам карыстаецца кожны пяты жыхар нашай сталіцы.