Мінск рыхтуецца адзначыць Дзень Незалежнасці

16 июня 2014

Мінск рыхтуецца адзначыць адну з самых значных дат у гісторыі Беларусі - Дзень Незалежнасці. Ужо зараз у раёне стэлы Мінск - горад-герой рыхтуюцца да трэніроўкі салдаты роты ганаровай варты. Рух на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе перакрыты да паўночы.

Заўтра на базе Ваеннай камендатуры пройдзе маштабная рэпетыцыя пешых удзельнікаў шэсця. Чакаецца, што больш чым 3 тысячы вайскоўцаў будуць адточваць крок на страявым пляцы. Усё гэта будзе праходзіць пад выступленне зводнага ваеннага аркестра. У сераду ж на аэрадроме Ліпкі пройдзе трэніроўка з удзелам ваеннай тэхнікі.


Генеральныя рэпетыцыі парада пройдуць 26-га і 28-га чысла на скрыжаванні сталічных праспектаў Пераможцаў і Машэрава.