Міністр працы і сацабароны анлайн

7 февраля 2015

Своечасовасць выплаты заработнай платы, адрасная сацыяльная дапамога, павышэнне пенсіённага ўзросту, альтэрнатыўная служба ў арміі і сацыяльнае ўтрыманства. Гэта асноўныя тэмы, якія сёння закраналі беларусы падчас прамой тэлефоннай лініі з міністрам працы і сацыяльнай абароны. За паўтары гадзіны Мар'яна Шчоткіна адказала на 14 пытанняў. Акрамя гэтага людзі звярталіся не толькі з просьбай вырашыць іх праблемы, але і ўносілі канкрэтныя прапановы.

Адзначым, прамая тэлефонная лінія прайшла не толькі ў міністэрстве, але і ва ўсіх структурных падраздзяленнях. Такая практыка будзе прадоўжана.