Міністр інфармацыі Беларусі сустрэўся з журналістамі Іўеўскага раёна

13 сентября 2013

Рэгіянальныя СМІ па рэйтынгах могуць наблізіцца да рэспубліканскіх, а па некаторых пазіцыях нават абагнаць іх. Аб гэтым сёння гаварыў міністр інфармацыі Беларусі. У Іўеўскім раёне Алег Праляскоўскі правёў прыём грамадзян і сустрэўся з мясцовымі журналістамі. Паводле слоў міністра, сёння неабходна развіваць не толькі раённыя газеты і павялічваць долю вяшчання мясцовых каналаў, але і звяртаць увагу на профільныя выданні. І ў першую чаргу, па асветніцкай тэматыцы.


Алег Праляскоўскі падкрэсліў важнасць далейшага развіцця інтэрнэт-тэхналогій. У 2015-м годзе краіна канчаткова павінна перайсці на лічбавае вяшчанне, а гэта запатрабуе іншага падыходу да развіцця тэлебачання. У тым ліку, і рэгіянальнага.