Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання

6 апреля 2021
Стартуе яно 16 чэрвеня з беларускай мовы. Рускую можна здаць 18 і 19 чэрвеня. А 23-га і 24-га - матэматыку. Поўны спіс прадметаў з датамі ў відэаматэрыяле. Час пачатку ЦТ - 11:00. 

Завершыцца марафон іспытаў для абітурыентаў 8 ліпеня сусветнай гісторыяй. Для тых, хто не зможа здаць ЦТ у асноўны дзень, вызначаны рэзервовыя. Так, беларускую і рускую мовы можна здаць 14 і 16 ліпеня. Астатнія прадметы - 14 і 18 ліпеня.